СМІ прыводзяць прыклады фальсыфікацыі выбараў у Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        19.03.2018 12:19
                    
                                 
                
                
                    Пераможца быў вядомы яшчэ перад тым, як выбарцы кінулі першыя бюлетэні ў урны.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
                     
                
                
                
               
                
                         Выбары ў Расеі былі фарсам – піша Niezalezna.pl. Пераможца быў вядомы яшчэ перад тым, як выбарцы кінулі першыя бюлетэні ў урны. Але і так у выбарчых камісіях адбываліся прымітыўныя нахабныя махлярствы, і нават відэакамэры не перашкаджалі.
Падчас галасаваньня незалежныя назіральнікі казалі пра ашуканствы. Выбарцаў прымушалі галасаваць за канкрэтную асобу, парушалі прынцыпы тайнага галасаваньня, ускладнялі працу назіральнікаў, сяброў выбарчых камісій і журналістаў.
Была гаворка таксама пра дастаўленьне выбаршчыкаў на месца галасаваньня, шматразовае галасаваньне адной і той жа асобай і падкідваньне ў урны бюлетэняў.
У СМІ таксама не ўдалося пазьбегнуць маніпуляцыі вынікамі выбараў. Напрыклад, вечарам паявілася графіка з вынікамі выбараў, на якой усе кандыдаты разам атрымалі... 122% галасоў.
Niezalezna.pl/нг