Logo Polskiego Radia
Print

100-годзьдзе БНР адсьвяткуюць у Ізраілі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 14:31
  • 100-годзьдзе БНР адсьвяткуюць у Ізраілі.mp3
Урачыстасьць пройдзе 25 сакавіка каля помніка Янку Купалу ў Ашдодзе.

25 сакавіка, Ашдод, а 19:00, плошча ля помніка Янку Купалу (скрыжаваньне вуліц Ротшыльд і матаў Гур).
У сваю чаргу ў дзень прыняцьця Другой Устаўной Граматы БНР, 9 сакавіка, у Ерусаліме каля Сьцяны Плачу прайшла малітва за Беларусь.
Пад бел-чырвона-белым сьцягам i дзяржаўным сьцягам Iзраiля, па юдэйскаму правілу быў зачытаны 101 псальм цара Давіда, дабраславеньне Вольнай Беларусі і Адзінаму Эрэц-Ісраэль, малітва «Памятай Беларусь» і малітва за аднаўленьне Ерусалімскага Храма. Пасьля заканчэньня былі выкананы два гімна: Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і Ізраіля «Атiква» (Надзея). Было атрымана дабраславеньне ад рабінаў Сьцяны Плачу.

Беларуская грамада Ізраіля 25 сакавіка запрашае на сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР. Месца: Ашдод, а 19:00, плошча ля помніка Янку Купалу (скрыжаваньне вуліц Ротшыльд і матаў Гур), паведаміў на Фэйсбуку Boris David Balte.

У сваю чаргу ў дзень прыняцьця Другой Устаўной Граматы БНР, 9 сакавіка, у Ерусаліме каля Сьцяны Плачу прайшла малітва за Беларусь.

Пад бел-чырвона-белым сьцягам i дзяржаўным сьцягам Iзраiля, па юдэйскаму правілу быў зачытаны 101 псальм цара Давіда, дабраславеньне Вольнай Беларусі і Адзінаму Эрэц-Ісраэль, малітва «Памятай Беларусь» і малітва за аднаўленьне Ерусалімскага Храма. Пасьля заканчэньня былі выкананы два гімна: Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і Ізраіля «Атiква» (Надзея). Было атрымана дабраславеньне ад рабінаў Сьцяны Плачу.

ав

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт