Самая шчасьлівая краіна – Фінляндыя
Фінляндыя зьяўляецца самай шчасьлівай краінай у сьвеце – вынікае з рапарту World Happiness Report 2018. Польшча знаходзіцца на 42 месцы, краіна апярэдзіла Італію і Японію. Самымі нешчасьлівымі лічацца жыхары Бурундзі. Беларусь заняла 73 месца са 156.
Падчас складаньня рэйтынгу пад увагу бяруцца ВУП на аднаго чалавека, сацыяльная падтрымка, даўжыня жыцьця, грамадзкая свабода і адсутнасьць карупцыі.
Найбольш жыцьцём задаволеныя жыхары Фінляндыі, якія занялі месца нарвэжцаў. У першую дзясятку, акрамя Фінляндыі і Нарвэгіі, увайшлі Данія, Ісландыя, Швайцарыя, Галяндыя, Канада, Новая Зэляндыя, Швэцыя, Аўстралія.
На канцы рэйтынгу – Паўднёвы Судан, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Бурундзі.
Акрамя таго аўтары рапарту зьвяртаюць увагу на тое, што даход на аднаго чалавека ў ЗША значна вырас на працягу апошніх 50 гадоў, але амэрыканцы адчуваюць сябе менш шчасьлівымі. На гэта ўплываюць зьмяншэньне сацыяльнай падтрымкі, рост карупцыі ва ўрадзе і бізнэсе, а таксама зьмяншэньне даверу да публічных устаноў. ЗША заняла 18 месца, у мінулым годзе краіна была на 14 месцы.

ав