Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржсакратаром ЗША стаў былы дырэктар ЦРУ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2018 16:39
У сваю чаргу ЦРУ ўпершыню ў гісторыі ўзначаліць жанчына – Джына Хэспэл.
Рэкс Тылерсан (зьлева) і Майк Пампэа (справа)Рэкс Тылерсан (зьлева) і Майк Пампэа (справа)PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS/OLIVIER DOULIERY/POOL

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп адправіў у адстаўку Рэкса Тылерсана з пасады кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Аб гэтым амэрыканскі лідар паведаміў у сетцы Twitter у аўторак, 13 сакавіка. На пасадзе Тылерсана зьменіць былы кіраўнік Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) Майк Пампэа. Пасаду дырэктара амэрыканскай разьведкі ён займаў да сёньняшняга дня. У сваю чаргу ЦРУ ўпершыню ў гісторыі ўзначаліць жанчына – Джына Хэспэл. Дарэчы, Майк Пампэа назваў Джыну Хэспэл «узорным афіцэрам разьведкі й адданым патрыётам» з больш чым 30-гадовым вопытам працы ў ЦРУ.
Паводле інфармацыі Белага дома, Майк Пампэа – адпаведны кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША на фоне напружаньня перад заплянаванымі перамовамі з Паўночнай Карэяй і бягучымі перамовамі ў сфэры гандлю.
Майк Пампэа зьяўляецца членам Рэспубліканскай партыі. З 2011 па 2017 год быў прадстаўніком штата Канзас у Палаце прадстаўнікоў ЗША. Зь лістапада 2016 года ўзначальваў ЦРУ.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп адправіў у адстаўку Рэкса Тылерсана з пасады кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Аб гэтым амэрыканскі лідар паведаміў у сетцы Twitter у аўторак, 13 сакавіка.

На пасадзе Тылерсана зьменіць былы кіраўнік Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) Майк Пампэа. Пасаду дырэктара амэрыканскай разьведкі ён займаў да сёньняшняга дня. У сваю чаргу ЦРУ ўпершыню ў гісторыі ўзначаліць жанчына – Джына Хэспэл.

Дарэчы, Майк Пампэа назваў Джыну Хэспэл «узорным афіцэрам разьведкі й адданым патрыётам» з больш чым 30-гадовым вопытам працы ў ЦРУ.

Паводле інфармацыі Белага дома, Майк Пампэа – адпаведны кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША на фоне напружаньня перад заплянаванымі перамовамі з Паўночнай Карэяй і бягучымі перамовамі ў сфэры гандлю.

Майк Пампэа зьяўляецца членам Рэспубліканскай партыі. З 2011 па 2017 год быў прадстаўніком штата Канзас у Палаце прадстаўнікоў ЗША. Зь лістапада 2016 года ўзначальваў ЦРУ.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт