Дональд Трамп слаба разумее эканоміку і гісторыю ўласнай краіны
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.03.2018 15:21
У іншым выпадку ён бы ведаў, як небясьпечным бывае выкарыстаньне пошлін (на сталь).
pixabay.com/Public Domain CC0
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп споўніў сваё абяцаньне і ўвёў пошліну на сталь ды алюмній, якія ўвозяцца ў Амэрыку – ў памеры адпаведна 25 і 10%. Кіраўнік амэрыканскай дзяржавы напісаў на Твітэры, што калі Эўрапейскі Зьвяз адменіць пошліну на амэрыканскія прадукты, тады ЗША зробяць адпаведны крок у адказ. А калі не, то ўвядзе падаткі на аўтамабілі з Эўропы і г.д.
Увядзячы пошліны, амэырканцы могуць выклікаць паўтор добра вядомых гістарычных працэсаў, - піша камэнтатар выданьня. Калі дойдзе да эскаляцыі і глябальнай гандлёвай вайны, пераможцаў ня будзе. Магчыма, так пачынаецца чарговы эканамічны крызыс.
Жахліва тое, на колькі слабае паняцьце мае Дональд Трамп пра эканоміку і гісторыю ўласнай краіны. У іншым выпадку ён бы ведаў, як небясьпечным бывае выкарыстаньне пошлін. Апошні раз гэтай зброяй амэрыканцы скарысталіся неўзабаве да пачатку вялікага крызысу перад Другой сусьветнай вайной у 1930 годзе. Былі ўвдезеныя пошліны на больш за 20 тыс. імпартаваных у ЗША тавараў. Улады краіны верылі, што такім чынам яны павысяць канкурэнтаздольнасьць амэырканскіх тавараў, вырасьце вытворчасьць і крызыс скончыцца. Праблема ў тым, што іншыя дзяржавы адказалі тым жа, што давяло да гандлёвай вайны. Глябальны тавараабмен упаў на адну трэцюю, паглыбляючы вялікую дэпрэсію.
Гэта мела жахлівыя наступствы, у тым ліку палітычныя. На хвалі вялікага крызысу да ўлады прыйшоў Адольф Гітлер. Таму пасьля вайны гандаль быў лібэралізаваны, а пошлінамі ў вялікім маштабе ніхто не карыстаўся.
Rzeczpospolita/нг