У Нью-Ёрку прайшоў роварны парад у гонар стагодзьдзя БНР
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        12.03.2018 14:44
                    
                                 
                
                
                    У акцыі, арганізаванай беларускай моладзю, удзел прынялі 34 чалавекі.
                
                
                    
                        
прынскрын з YouTube
                     
                
                
                
               
                
                          
11 сакавіка ў Нью-Ёрку моладзь беларускай дыяспары разам з БАЗ "Пагоня" зладзілі першы ў гісторыі беларускай дыяспары ў Амэрыцы парад на роварах, прымеркаваны да 100-годзьдзя БНР.
Парад стартаваў ад Таймс Сквер. Удзельнікі праехалі восем з паловай кілямэтраў і па прыезду ў Боўлінг Грын Парк прасьпявалі беларускія песьні. Пасьля чаго на гістарычным флагштоку побач з амэрыканскім быў узьняты беларускі бел-чырвона-белы сьцяг.
У акцыі прынялі ўдзел 34 чалавекі.
naviny.by/ав