Летува падтрымае Польшчу ў спрэчцы з Эўракамісіяй
„Мы будзем браць пад увагу тое, што Польшча - гэта наш стратэгічны партнэр”, - аб’яцаў прэм’ер Скверняліс.
„Польшча, безумоўна, знойдзе такі кампраміс, які дазволіць не казаць пра санкцыі. Аднак, калі гэта не ўдасца, то мы, вядома, будзем паводзіць сябе й думаць так, як гэтага ад нас чакае Польшча”, - запэўніў прэм'ер Летувы Саўлюс Скверняліс, паведамляе партал interia.pl.
Кіраўнік летувіскага ўраду нагадаў таксама, што Польшча зьяўляецца стратэгічным партнэрам Летувы й яго краіна будзе гэта браць пад увагу падчас магчымага галасаваньня на форуме ЭЗ. Адначасова ён дадаў, што Летува выказваецца за дыялёг, як спосаб вырашэньня любых спрэчак.
Паводле летувіскага прэм’ера, калі будзе трэба, то яго краіна можа стаць свайго роду пасярэднікам і перамоўцам паміж Эўрапейскай камісіяй і Польшчай.
Саўлюс Скверняліс выказаў надзею на дыпляматычнае вырашэньне спрэчкі вакол рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
„Але, калі такім чынам не адбудзецца(…), то, паводле нашай пазыцыі, якая таксама залежыць ад парлямэнта, ураду й прэзыдэнта, мы будзем улічваць факт, што Польшча – гэта наш стратэгічны партнэр. Гэтым мы будзем накіроўвацца ў нашых рашэньнях і напэўна падтрымаем Польшчу”, - сказаў прэм'ер Летувы.
Эўрапейская Камісія правярае, ці ў Польшчы ў выніку ажыцьцяўленьня рэформы судовай сыстэмы не дайшло да парушэньня прынцыпу вяршэнства закона, нагадвае партал interia.pl.
аз
„Польшча, безумоўна, знойдзе такі кампраміс, які дазволіць не казаць пра санкцыі. Аднак, калі гэта не ўдасца, то мы, вядома, будзем паводзіць сябе й думаць так, як гэтага ад нас чакае Польшча”, - запэўніў прэм'ер Летувы Саўлюс Скверняліс, паведамляе партал interia.pl.
Кіраўнік летувіскага ўраду нагадаў таксама, што Польшча зьяўляецца стратэгічным партнэрам Летувы й яго краіна будзе гэта браць пад увагу падчас магчымага галасаваньня на форуме ЭЗ. Адначасова ён дадаў, што Летува выказваецца за дыялёг, як спосаб вырашэньня любых спрэчак.
Паводле летувіскага прэм’ера, калі будзе трэба, то яго краіна можа стаць свайго роду пасярэднікам і перамоўцам паміж Эўрапейскай камісіяй і Польшчай.
Саўлюс Скверняліс выказаў надзею на дыпляматычнае вырашэньне спрэчкі вакол рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы. „Але, калі такім чынам не адбудзецца(…), то, паводле нашай пазыцыі, якая таксама залежыць ад парлямэнта, ураду й прэзыдэнта, мы будзем улічваць факт, што Польшча – гэта наш стратэгічны партнэр. Гэтым мы будзем накіроўвацца ў нашых рашэньнях і напэўна падтрымаем Польшчу”, - сказаў прэм'ер Летувы.