Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія нацыяналісты будуць блякаваць консульствы РФ у дзень выбараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2018 16:17
Яны таксама нагадалі, што галасаваньне на акупаваным Крыме й Данбасе будзе незаконным.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскія нацыяналісты будуць блякаваць консульствы РФ у дзень выбараў
Яны таксама нагадалі, што галасаваньне на акупаваным Крыме й Данбасе будзе незаконным.
Украінскія нацыяналісты намерваюцца блякаваць расейскія консульствы 18 сакавіка, то бок у дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Расейскай Фэдэрацыі.
Такім чынам яны хочуць перашкодзіць , расейскім грамадзянам галасаваць ва ўсіх консульстваў на тэрыторыі Ўкраіны.
Удзел у акцыі пратэсту заявілі такія нацыяналістычныя партыі, як „Нацыянальны корпус”, „Свабода” й „Правы сэктар”. Іхныя сябры плянуюць блякаваць расейскія консульствы ў Кіеве, Харкаве, Адэсе й Львове. Акцыя будзе праводзіцца з 8.00 да 20.00, гэта значыць у гадзінах працы выбарчых участкаў.
Прадстаўнікі партыі „Свабода” адзначылі, што выбаршчыкі з расейскімі пашпартамі, якія прыйдуць у консульства сустрэнуць там акцыі пратэсту й „калідоры ганьбы”. Украінскія нацыяналісты называюць выбары ў Расеі „фарсам”. Яны таксама нагадалі, што галасаваньне будзе незаконным на акупаваным Расеяй Крыме й Данбасе.
Нагадаем, супраць плянаванага правядзеньня расейскіх выбараў у Крыме неаднаразова пратэставалі таксама ўкраінскія ўлады.
Расейцы занялі паўвыспу чатыры гады таму. З гэтага часу Масква таксама падтрымлівае сэпаратыстаў, якія змагаюцца ўрадавымі сіламі ў Данбасе на ўсходзе Ўкраіны.
аз

Украінскія нацыяналісты намерваюцца блякаваць расейскія консульствы 18 сакавіка, то бок у дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Расейскай Фэдэрацыі. Такім чынам яны хочуць перашкодзіць расейскім грамадзянам галасаваць ва ўсіх консульствах на тэрыторыі Ўкраіны.

Удзел у акцыі пратэсту заявілі такія нацыяналістычныя партыі, як „Нацыянальны корпус”, „Свабода” й „Правы сэктар”. Іхныя сябры плянуюць блякаваць расейскія консульствы ў Кіеве, Харкаве, Адэсе й Львове. Акцыя будзе праводзіцца з 8.00 да 20.00, гэта значыць у гадзінах працы выбарчых участкаў.

Прадстаўнікі партыі „Свабода” адзначылі, што выбаршчыкі з расейскімі пашпартамі, якія прыйдуць у консульства, сустрэнуць там акцыі пратэсту й „калідоры ганьбы”. Украінскія нацыяналісты называюць выбары ў Расеі „фарсам”. Яны таксама нагадалі, што галасаваньне будзе незаконным на акупаваным Расеяй Крыме й Данбасе.

Нагадаем, супраць плянаванага правядзеньня расейскіх выбараў у Крыме неаднаразова пратэставалі таксама ўкраінскія ўлады. Расейцы занялі паўвыспу чатыры гады таму. З гэтага часу Масква таксама падтрымлівае сэпаратыстаў, якія змагаюцца з урадавымі сіламі на Данбасе на ўсходзе Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт