Logo Polskiego Radia
Print

Forbes назваў самых багатых людзей сьвету па выніках 2017 года

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 15:06
Zго лідарам упершыню стаў уладальнік Amazon Джэф Бэзас.
photo: pixabay.com/CC0

Forbes назваў самых багатых людзей сьвету па выніках 2017 года
Амэрыканскі часопіс Forbes склаў рэйтынг самых багатых людзей па выніках 2017 года, яго лідарам упершыню стаў уладальнік Amazon Джэф Бэзас.
Часопіс ацаніў фінансавы стан Бэзаса ў 112 млрд даляраў, ён стаў першым чалавекам у гісторыі, якія перасягнуў мяжу ў 100 млрд даляраў. Адзначаецца, што ўпершыню Бэзас увайшоў у тройку самых багатых людзей сьвету толькі ў мінулым годзе. Сваім лідарствам ён абавязаны таму, што акцыі Amazon у 2017 годзе падаражэлі амаль на 60%, у выніку ён стаў багацейшым на 39 млрд даляраў. Акрамя 16% Amazon, Бэзас належыць аэракасьмічная кампанія Blue Origin.
На другім месцы ў рэйтынгу знаходзіцца заснавальнік Microsoft Біл Гэйтс з 90 млрд даляраў, які раней займаў першы радок, на трэцім – інвэстар Уорэн Бафэт з 84 млрд даляраў.
Усяго першай дваццатцы самых багатых людзей сьвету належыць $1,2 трлн, або 13% сукупнага стану ўсіх удзельнікаў рэйтынгу.

Часопіс ацаніў фінансавы стан Бэзаса ў 112 млрд даляраў, ён стаў першым чалавекам у гісторыі, якія перасягнуў мяжу ў 100 млрд даляраў. Адзначаецца, што ўпершыню Бэзас увайшоў у тройку самых багатых людзей сьвету толькі ў мінулым годзе. Сваім лідарствам ён абавязаны таму, што акцыі Amazon у 2017 годзе падаражэлі амаль на 60%, у выніку ён стаў багацейшым на 39 млрд даляраў. Акрамя 16% Amazon, Бэзас належыць аэракасьмічная кампанія Blue Origin.

На другім месцы ў рэйтынгу знаходзіцца заснавальнік Microsoft Біл Гейтс з 90 млрд даляраў, які раней займаў першы радок, на трэцім – інвэстар Уорэн Бафэт з 84 млрд даляраў.

Усяго першай дваццатцы самых багатых людзей сьвету належыць $1,2 трлн, або 13% сукупнага стану ўсіх удзельнікаў рэйтынгу.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт