Logo Polskiego Radia
Print

Чарговая сустрэча па справе Закону аб ІНП адбудзецца ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 16:03
„Мы пачалі зь ізраільскім бокам дыялёг”, - падсумаваў размову віцэ-кіраўнік МЗС Барташ Ціхоцкі.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі.Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі. PAP/EPA/ATEF SAFADI

Чарговая сустрэча па справе Закону аб ІНП адбудзецца ў Варшаве
„Мы пачалі зь ізраільскім бокам дыялёг”, - падсумаваў размову віцэ-кіраўнік МЗС Барташ Ціхоцкі.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) падсумаваў вынікі візыту ў Ізраілі. Паводле палітыка, польская дэлегацыя, якая ўчора размаўляла зь ізраільскім бокам, пачала дыялёг і закончыла ўзаемныя эмацыйныя абвінавачваньні. Учарашняя сустрэча, якая доўжылася чатыры гадзіны, прайшла ў сядзібе МЗС Ізраіля ў Ерусаліме.
„Мы пачалі зь ізраільскім бокам дыялёг”, - падсумаваў размову віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі. Ён дадаў, што раней Польшча была сьведкам прадўзятасьці й адсутнасьці павагі да сваёй гісторыі. Паводле палітыка, учарашняя сустрэча гэты этап канчаткова завяршыла.
Польская дэлегацыя патлумачыла прычыну ўнясеньня зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Цяпер абодва бакі чакаюць рашэньня Канстытуцыйнага суду, у які прэзыдэнт Анджэй Дуда накіраваў дакумэнт пасьля яго падпісаньня.
Абодва бакі заявілі аб гатоўнасьці да правядзеньня чарговых сустрэчаў. Бліжэйшая зь іх адбудзецца ў Варшаве.
1 сакавіка ў сілу ўвайшлі зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Нагадаем, прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, але накіраваў яго на разгляд у Канстытуцыйны суд.
Паводле зьменаў, кожны, хто публічна й насуперак фактам, абвінавачвае польскую нацыю й польскую дзяржаву ў злачынствах, учыненых Трэцім Рэйхам або ў іншых злачынствах супраць чалавецтва, будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да 3-х гадоў. Пакараньне будзе пагражаць таксама за выкарыстаньне ў дачыненьні да канцэнтрацыйных лягераў, пабудаваных немцамі на тэрыторыі акупаванай Польшчы, фальшывай фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт