Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца візыт польскай дэлегацыі ў Ізраіль

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2018 14:44
Палякі паясьняюць сумневы наконт зьменаў, унесеных у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі. Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі. PAP/EPA/ATEF SAFADI

Працягваецца візыт польскай дэлегацыі ў Ізраілі
Палякі паясьняюць сумневы наконт зьменаў унесеных у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
У Ерусаліме праходзіць сустрэча дэлегацыяў Польшчы й Ізраіля па пытаньні ўзаемаадносін. Нагадаем, польская дэлегацыя, якую ачольвае намесьнік міністра замежных спраў Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki), паясьняе ў Ізраілі сумневы адносна зьменаў унесеных у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Паводле камэнтатараў, перамовы могуць працягвацца нават некалькі гадзінаў. Апрача зьменаў, унесеных у закон аб ІНП, будзе абмяркоўвацца таксама адукацыя ізраільскай моладзі. Польшча хоча, каб у Ізраілі вучылі польскай гісторыі ня толькі праз прызму Галакоста, але, напрыклад, таксама польскую культуру.
Па арганізацыйных прычынах не адбудзецца сустрэча ў Інстытуце памяці ахвяр Галакоста Яд ва-Шэм. Візыт польскай дэлегацыі закончыцца ў пятніцу пасьля поўдня.
Сёньня ў сілу ўвайшлі зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Нагадаем, прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, але накіраваў яго на разгляд Канстытуцыйны суду.
Паводле зьменаў, кожны, хто публічна й насуперак фактам, абвінавачвае польскую нацыю й польскую дзяржаву ў злачынствах, учыненых Трэцім Рэйху або ў іншых злачынствах супраць чалавецтва, будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да 3-х гадоў. Пакараньне будзе пагражаць таксама за выкарыстаньне ў дачыненьні да канцэнтрацыйных лягераў, пабудаваных немцамі на тэрыторыі акупаванай Польшчы фальшывай фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”.
аз

У Ерусаліме праходзіць сустрэча дэлегацыяў Польшчы й Ізраіля па пытаньні ўзаемаадносін. Нагадаем, польская дэлегацыя, якую ачольвае намесьнік міністра замежных спраў Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki), паясьняе ў Ізраілі сумневы адносна зьменаў, унесеных у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.

Паводле камэнтатараў, перамовы могуць працягвацца нават некалькі гадзін. Апрача зьменаў, унесеных у закон аб ІНП, будзе абмяркоўвацца таксама адукацыя ізраільскай моладзі. Польшча хоча, каб у Ізраілі вучылі польскай гісторыі ня толькі праз прызму Галакоста, але, напрыклад, таксама польскую культуру.

Па арганізацыйных прычынах не адбудзецца сустрэча ў Інстытуце памяці ахвяр Галакоста Яд ва-Шэм. Візыт польскай дэлегацыі закончыцца ў пятніцу пасьля поўдня.

Сёньня ў сілу ўвайшлі зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Нагадаем, прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, але накіраваў яго на разгляд у Канстытуцыйны суд.

Паводле зьменаў, кожны, хто публічна й насуперак фактам, абвінавачвае польскую нацыю й польскую дзяржаву ў злачынствах, учыненых Трэцім Рэйхам або ў іншых злачынствах супраць чалавецтва, будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да 3-х гадоў. Пакараньне будзе пагражаць таксама за выкарыстаньне ў дачыненьні да канцэнтрацыйных лягераў, пабудаваных немцамі на тэрыторыі акупаванай Польшчы, фальшывай фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт