Заснавальнік Geelу стаў найбуйнейшым акцыянэрам Daimler
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.02.2018 19:07
                    
                                 
                
                
                    У мінулым годзе кампанія Geely набыла долю ў Volvo Trucks і Lotus.
                
                
                    
                        
Старшыня праўленьня кітайскай кампаніі Geely Automobile Holdings Ltd Лі Шуфу PAP/EPA/LARRY LEUNG
                     
                
                
                
               
                
                          
Заснавальнік Geelу стаў найбуйнейшым акцыянэрам Daimler
Старшыня праўленьня кітайскай кампаніі Geely Automobile Holdings Ltd Лі Шуфу купіў акцыі нямецкага аўтаканцэрна Daimler за 9 млрд даляраў. Як паведамляе Reuters, купіўшы 9,7-працэнтную долю акцый Daimler, Лі стаў найбуйнейшым акцыянэрам нямецкага аўтавытворцы.
Акцыі Geely раніцай у панядзелак, 26 лютага, падаражэлі на 6,7% на фоне надзей на тое, што кампанія атрымае доступ да тэхналёгій Daimler.
Нагадаем, у мінулым годзе кампанія Geely набыла долю ў Volvo Trucks. У Беларусі існуе створанае ў канцы 2011 году сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства «Белджы» па зборцы аўтамабіляў Geely.
Старшыня праўленьня кітайскай кампаніі Geely Automobile Holdings Ltd Лі Шуфу купіў акцыі нямецкага аўтаканцэрна Daimler за 9 млрд даляраў. Купіўшы 9,7-працэнтную долю акцый Daimler, Лі стаў найбуйнейшым акцыянэрам нямецкага аўтавытворцы.
Акцыі Geely раніцай у панядзелак, 26 лютага, падаражэлі на 6,7% на фоне надзей на тое, што кампанія атрымае доступ да тэхналёгій Daimler.
Нагадаем, у мінулым годзе кампанія Geely набыла долю ў Volvo Trucks і Lotus.
У Беларусі існуе створанае ў канцы 2011 году сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства «Белджы» па зборцы аўтамабіляў Geely.
паводле reuters/вс