Будапэшт дамагаецца кампэнсацыі за ахову межаў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.02.2018 14:02
Вугоршчына хоча, каб Брусэль вярнуў прынамсі 500 мільёнаў эўра.
Viktor Orban Foto: Flickr.com/European Parliament
Foto: Flickr.com/European Parliament/Public Domain
З такой заявай выступіў у пятніцу прэмʼер-міністар Віктар Орбан.
"Мы выдаткавалі больш за мільярд эўра, каб абараніць межы. Мы баронім ня толькі сябе, але ўсю Эўропу. Няхай нам вернуць прынамсі палову", – сказаў вугорскі прэмʼер у сваім звароце.
Ён таксама паведаміў, што выступіў з прапановай, якую ён назваў «працэдурай чырвонай карткі». Ідзецца пра "ўзмацненьне ролі нацыянальных парлямэнтаў", каб яны мелі права спыняць бясконцыя спрэчкі ў ЭЗ, калі, паводле іх, яны парушаюць нацыянальныя інтарэсы краіны.
Паводле словаў Орбана, найважнейшай тэмай саміту ў Брусэлі стала «унутраная трансфармацыя ЭЗ». Ён дадаў, што прагучалі «абсурдныя прапановы, каб месцы ў Эўрапейскім парлямэнце разьмяркоўваліся ня толькі паводле колькасьці грамадзян, але яшчэ й мігрантаў.
Вугорскі прэмʼер назваў гэта непрымальным, паколькі ЭЗ належыць грамадзянам Эўропы.
ПР/юл