Амэрыканскім дыпляматам забаранілі назіраць за выбарамі ў Расеі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.02.2018 12:06
                    
                    Абмежаваньне не адносіцца да тых грамадзян ЗША, якія прыедуць на назіраньне ў рамках місіі БДІПЧ АБСЭ.
                
youtube.com/screen
                     
Амэрыканцаў не дапусьцяць да назіраньня за выбарамі з-за таго, што ў ходзе выбараў у ЗША ў 2016 годзе супрацоўнікам расейскіх замежных устаноў у такой магчымасьці было адмоўлена, заявіў намесьнік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў.
Паводле яго, неўзабаве пасьля гэтай адмовы расейскае МЗС афіцыйна паведаміла амбасаду ЗША ў Маскве аб тым, што на бліжэйшых выбарах у Расеі дыпляматы й супрацоўнікі амэрыканскіх генэральных консульстваў у РФ дапушчаныя да назіраньня ня будуць.
Пры гэтым Сяргей Рабкоў падкрэсьліў, што абмежаваньне не адносіцца да тых грамадзян ЗША, якія прыедуць на назіраньне ў рамках місіі БДІПЧ АБСЭ.
У палове лютага ў МЗС Расеі заявілі, што ў Масквы ёсьць доказы ўмяшаньня заходніх краін у ход прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Выбары прэзыдэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка.

вс