Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы масава здымаюць грошы з банкаўскіх рахункаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 18:14
СМІ: сытуацыя пакуль што не крытычная, але набліжаецца да «атмасфэры панікі».
Расейскія рубліРасейскія рубліpixabay.com/Public Domain CC0

Расейцы масава здымаюць грошы з банкаўскіх рахункаў, інфармуе карэспандэнт Польскага радыё ў Маскве са спасылкай на расейскія СМІ. Як вынікае з паведамленьняў, сытуацыя пакуль што не крытычная, але набліжаецца да «атмасфэры панікі». Паводле дадзеных Цэнтрабанку Расеі, у студзені бягучага году з рахункаў грамадзяне краіны зьнялі 453 млрд расейскіх рублёў – у пераліку гэта каля 6 млрд 500 млн эўра. Гэта ў тры разы больш у параўнаньні са студзенем 2017 году.
Паводле расейскіх аналітыкаў, прычынай такой сытуацыі зьяўляецца адсутнасьць даверу да банкаўскай сыстэмы краіны й даверу да ўлад, а таксама тое, што з-за кепскай эканамічнай сытуацыі расейцы пачынаюць «праядаць» ашчаднасьці.
Зь нядаўна праведзеных сацыялягічных дасьледаваньняў вынікае, што больш за 40% жыхароў Расеі ўсе заробленыя грошы выдаткоўваюць на харчаваньне й камунальныя паслугі, а 20% грамадзян жыве за рысай беднасьці.

Расейцы масава здымаюць грошы з банкаўскіх рахункаў, інфармуе карэспандэнт Польскага радыё ў Маскве са спасылкай на расейскія СМІ. Як вынікае з паведамленьняў, сытуацыя пакуль што не крытычная, але набліжаецца да «атмасфэры панікі».

Паводле дадзеных Цэнтрабанку Расеі, у студзені бягучага году з рахункаў грамадзяне краіны зьнялі 453 млрд расейскіх рублёў – у пераліку гэта каля 6 млрд 500 млн эўра. Гэта ў тры разы больш у параўнаньні са студзенем 2017 году.

Паводле расейскіх аналітыкаў, прычынай такой сытуацыі зьяўляецца адсутнасьць даверу да банкаўскай сыстэмы краіны й даверу да ўлад, а таксама тое, што з-за кепскай эканамічнай сытуацыі расейцы пачынаюць «праядаць» ашчаднасьці.

Зь нядаўна праведзеных сацыялягічных дасьледаваньняў вынікае, што больш за 40% жыхароў Расеі ўсе заробленыя грошы выдаткоўваюць на харчаваньне й камунальныя паслугі, а 20% грамадзян жыве за рысай беднасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт