Польскі прэм'ер зьвярнуў увагу на пагрозы, зьвязаныя зь гібрыднай вайной 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.02.2018 18:12
                    
                    Матэвуш Маравецкі выступіў на Міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў нямецкім Мюнхэне.
                
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на Міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў МюнхэнеPAP/EPA/RONALD WITTEK
                     
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ў сваім выступе на Міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў нямецкім Мюнхэне заявіў, што для яго моцная Эўропа азначае «лепшы абаронны сэктар, лепшае супрацоўніцтва ў гэтай сфэры й лепшую абарону дзяржаўных межаў». Ён падкрэсьліў, што Польшча падзяляе эўрапейскія каштоўнасьці, а таксама падтрымлівае ўсе ініцыятывы, накіраваныя на забесьпячэньне міру ў Эўропе.
Закранаючы пытаньне бясьпекі, Матэвуш Маравецкі зьвярнуў увагу на пагрозы, зьвязаныя зь гібрыднай вайной і кібэратакамі.
У распачатай у Мюнхэне ў пятніцу, 16 лютага, трохдзённай Міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы прымае ўдзел больш за 500 палітыкаў і экспэртаў з усяго сьвету, у тым ліку 20 кіраўнікоў дзяржаў і 80 міністраў абароны й замежных спраў. Галоўнай тэмай канфэрэнцыі зьяўляецца роля Эўрапейскага Зьвязу ў сьвеце й яго адносіны з ЗША й Расеяй.

вс