Logo Polskiego Radia
Print

ЗША будуць патрабаваць экстрадыцыі 13 расейцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2018 13:27
Запыт па эстрадыцыі датычыць асоб, якіх у ЗША падазраюць ва ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары.
pixabay.com/Public Domain CC0

ЗША маюць намер дамагчыся экстрадыцыі расейцаў, якіх абвінавацілі ў спробе паўплываць на амэрыканскія выбары. Пра гэта заявіў намесьнік генпракурора ЗША Род Розэнстайн.
Выступ чыноўніка разьмешчана на сайце Мінюста ЗША.
«Няма ніякіх камунікацый з расейцамі з гэтай нагоды. Мы будзем прытрымлівацца звычайных працэдур, дамагаючыся супрацоўніцтва й экстрадыцыі», – падкрэсьліў Розэнстайн.
Як вядома, спэцыяльны пракурор ЗША Робэрт Мюлер высунуў абвінавачаньні супраць 13 расейцаў, якія працавалі ў «фабрыцы троляў», і яшчэ 3 арганізацый ва ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Расейцаў вінавацяць у змове з мэтай падмануць Злучаныя Штаты. Акрамя таго, двух расейцаў са сьпісу абвінавачваюць у банкаўскім махлярстве, яшчэ чатырох – у крадзяжы асабістых дадзеных іншых людзей.
На мінулым тыдні ў ЗША пацьвердзілі ўмяшаньне расейскіх хакераў у выбары. Адзначалася, што яны спрабавалі атакаваць 21 штат. У выніку хакеры атрымалі доступ да сьпісаў выбаршчыкаў у некаторых штатах.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт