Logo Polskiego Radia
Print

У Бэрне адкрылі дошку ў памяць аб польскіх дыпляматах, якія ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2018 16:11
У часе вайны існавала Бэрнская група – нефармальны саюз дыпляматаў і прадстаўнікоў габрэйскіх арганізацый.
Мэмарыяльная дошка ў памяць аб польскіх дыпляматах, якія ўдзельнічалі ў ратаваньні габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны, Бэрн, ШвэйцарыяМэмарыяльная дошка ў памяць аб польскіх дыпляматах, якія ўдзельнічалі ў ратаваньні габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны, Бэрн, ШвэйцарыяPAP/Leszek Szymański

У Бэрне адкрылі дошку ў памяць аб польскіх дыпляматах, якія ратавалі габрэяў
У швэйцарскім Бэрне сёньня адкрылі мэмарыяльную дошку ў памяць аб польскіх дыпляматах, якія ўдзельнічалі ў ратаваньні габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны. У цырымоніі адкрыцьця прыняў удзел старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі.
Аляксандр Ладась, Канстанты Ракіцкі, Юліюш Кюль і Стэфан Рыневіч друкавалі пашпарты, якія дазвалялі сотням габрэяў выжыць, а пазьней пакінуць тэрыторыю акупаванай Польшчы.
Станіслаў Карчэўскі падкрэсьліў, што пашпарты для габрэяў былі свайго роду «пропускам у жыцьцё». Паводле старшыні Сэнату, пра такія геройскія дзеяньні палякаў неабходна памятаць і распавядаць.
Мэмарыяльная дошка ўтрымлівае напісы па-ангельску й па-нямецку.
У часе вайны была створаная так званая Бэрнская група – нефармальны саюз польскіх дыпляматаў і прадстаўнікоў габрэйскіх арганізацый. Мэтай групы быў выпуск падробленых пашпартоў дзяржаў Лацінскай Амэрыкі. Дакумэнты дазвалялі габрэям перажыць ліквідацыю гета: уладальнікаў такіх пашпартоў вывозілі не ў канцлягеры, а ў лягеры для інтэрнаваных, дзе яны чакалі, калі іх абмяняюць на інтэрнаваных немцаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт