Logo Polskiego Radia
Print

Найбагацейшыя людзі сьвету страцілі за дзень 114 млрд даляраў ЗША

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2018 10:18
Асноўныя фондавыя індэксы ЗША ў панядзелак рухнулі на 3,8-4,6%.
pixabay.com/Public Domain CC0

З-за рэзкага падзеньня амэрыканскіх фондавых рынкаў у панядзелак, 500 найбагацейшых людзей сьвету недалічыліся 114 млрд даляраў сваіх актываў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя індэкса Bloomberg Billionaires Index (BBI).
Як адзначаецца, асноўныя фондавыя індэксы ЗША ў панядзелак рухнулі на 3,8-4,6% на фоне боязяў наконт росту даходнасьці аблігацый ЗША. Такім чынам, за адзін дзень быў ануляваны ўвесь рост за 2018 год.
У выніку мацней за ўсё за гэты дзень зьменшылася маёмасьць кіраўніка інвэстыцыйнай кампаніі Berkshire Hathaway Ўорэна Бафэта – ён страціў 5,1 млрд даляраў. Другое месца па аб'ёме падзеньня заняла маёмасьць заснавальніка Facebook FB Inc Марка Цукэрбэрга – яна скарацілася на 3,6 млрд даляраў. Заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Бэзос заняў трэцяе месца па памеры панесеных за дзень страт – яны склалі 3,3 млрд даляраў.
За імі ідуць сузаснавальнікі Google Лары Пэйдж і Сяргей Брын, якія страцілі за дзень па 2,3 млрд даляраў. А заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс страціў за панядзелак 2,25 млрд даляраў.
У цэлым жа, паводле вэрсіі кампаніі Bloomberg, першая пяцёрка мільярдэраў не зьмянілася: на першым радку разьмяшчаецца Бэзос з маёмасьцю ў 116 мільярдаў даляраў, на другім – Гейтс (91,6 мільярда даляраў), трэцяе месца ў сьпісе займае Бафэт з 85 мільярдамі даляраў. На чацьвёртым радку апынуўся Цукэрбэрг, маёмасьць якога ацэньваецца ў 74,7 мільярда даляраў. Замыкае пяцёрку найбагацейшых людзей уладальнік брэнда Zara Амансіё Артэга (74 мільярда даляраў).

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт