Цягнік з амэрыканскімі палітыкамі ўрэзаўся ў сьмецьцявоз
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.02.2018 09:49
У выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя траўмы.
Цягнік з амэрыканскімі палітыкамі ўрэзаўся ў сьмецьцявоз EPA/Greg Walden
У амэрыканскім штаце Вірджынія пасажырскі цягнік з членамі Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі сутыкнуўся са сьмецьцявозам.
У выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя траўмы. Абодва знаходзіліся ў грузавіку. Сярод палітыкаў і пэрсаналу пацярпелых няма.
Пасьля сутыкненьня першы вагон складу сышоў з рэек.
18 сьнежня цягнік, які ехаў з Портленда ў Сіэтл, на хуткасьці каля 130 кілямэтраў у гадзіну зваліўся з моста на шашу. У выніку пацярпелі 77 чалавек, падаючыя з вышыні вагоны пашкодзілі некалькі легкавых аўтамабіляў і грузавікоў.
14 сьнежня на поўдні Францыі хуткасная электрычка пратараніла школьны аўтобус, які перасякаў чыгуначны пераезд. Ад моцнага ўдару машыну разарвала на дзьве часткі. Тады загінулі чацьвёра дзяцей.
lenta.ru/яс