Logo Polskiego Radia
Print

Выратавальная акцыя на Нангапарбат пяройдзе ў гісторыю альпінізму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2018 15:12
Пра гераічную акцыю польскіх альпіністаў на Нангапарбат пішуць СМІ амаль ва ўсім сьвеце.
PAP/Narodowa Zimowa Wyprawa na K2

Выратавальная акцыя на Нангапарбат пяройдзе ў гісторыю альпінізму
Пра гераічную акцыю польскіх альпіністаў на Нангапарбат пішуць СМІ амаль ва ўсім сьвеце. Яны хваляць Адама Бялецкага і Дзяніса Ўрубку за «адвагу і тэмп выратавальнай акцыі», дзякуючы якой удалося выратаваць францужанку Элізабэт Рэволь. СМІ таксама зьвяртаюць увагу, што «спроба падняцца вышэй па Томаша Мацкевіча азначала б амаль пэўную сьмерць для польскіх выратавальнікаў».
У суботы ўдзельнікі польскай нацыянальнай экспэдыцыі К2 Дзяніс Ўрубка і Адам Бялецкі накіраваліся на гару Нангапарбат, каб зьняць адтуль паляка Томаша Мацкевіча і францужанку Элізабэт Рэволь. Выратаваць удалося толькі жанчыну. Кепскія ўмовы надвор’я не дазволілі падняцца па Томаша Мацкевіча, які знаходзіўся 1000 мэтраў вышэй за францужанку.
Брытанскі «The Guardian» падкрэсьлівае, што Адам Бялецкі і Дзяніс Урубка «імгненна прайшлі тысячу мэтраў». Выданьне таксама зазначае, што альпіністы «былі вымушаныя прыняць цяжкое рашэньне, каб не падымацца вышэй па Мацкевіча». «Le Figaro» зьвяртае ўвагу, што акцыя ратаваньня Рэволь была выключна небясьпечнай. Нямецкае «Deutsche Welle» называе палякаў «элітай альпіністаў». Паводле італьянскай газэты «La Gazzetta dello Sport», геройская акцыя на Нангапарбат пяройдзе ў гісторыю альпінізму.


Яны хваляць Адама Бялецкага і Дзяніса Ўрубку за «адвагу і тэмп выратавальнай акцыі», дзякуючы якой удалося выратаваць францужанку Элізабэт Рэволь. СМІ таксама зьвяртаюць увагу, што «спроба падняцца вышэй па Томаша Мацкевіча азначала б амаль пэўную сьмерць для польскіх ратавальнікаў».

У суботу ўдзельнікі польскай нацыянальнай экспэдыцыі К2 Дзяніс Урубка і Адам Бялецкі накіраваліся на гару Нангапарбат, каб зьняць адтуль паляка Томаша Мацкевіча і францужанку Элізабэт Рэволь. Выратаваць удалося толькі жанчыну. Кепскія ўмовы надвор’я не дазволілі падняцца па Томаша Мацкевіча, які знаходзіўся 1000 мэтраў вышэй за францужанку.

Брытанскі «The Guardian» падкрэсьлівае, што Адам Бялецкі і Дзяніс Урубка «імгненна прайшлі тысячу мэтраў». Выданьне таксама зазначае, што альпіністы «былі вымушаныя прыняць цяжкое рашэньне, каб не падымацца вышэй па Мацкевіча». «Le Figaro» зьвяртае ўвагу, што акцыя ратаваньня Рэволь была выключна небясьпечнай. Нямецкае «Deutsche Welle» называе палякаў «элітай альпіністаў». Паводле італьянскай газэты «La Gazzetta dello Sport», геройская акцыя на Нангапарбат пяройдзе ў гісторыю альпінізму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт