Logo Polskiego Radia
Print

Ісламская дзяржава прызналася да тэракту ў Кабуле

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2018 12:00
Зраніцы прагучаў трэці за апошнія дзевяць дзён выбух у Кабуле.
PAP/EPA/JAWAD JALALI

Ісламская дзяржава прызналася да тэракту ў Кабуле. Выбух адбыўся сёньня раніцай на пастарунку блізу ваеннай акадэміі. Загінулі пяць жаўнераў.
Пяць баевікоў, узброеныя супрацьтанкавымі гранатамётамі і аўтаматычнай зброяй, напалі на ваенны пастарунак блізу ВНУ, якое моцна ахоўваецца. Паводле аўганскага Міністэрства абароны ў тэракце загінулі прынамсі пяць жаўнераў, а дзесяць параненыя. Двое тэрарыстаў узарваліся, двое загінулі ў выніку перастрэлкі, аднаго схапілі.
У Міністэрстве абароны адзначаюць, што атака была скіраваная ў вайскоўцаў, якія абараняюць акадэмію, а не ў саму вайсковую ВНУ.
Цягам апошніх дзевяці дзён гэта быў трэці тэракт у горадзе.


Выбух адбыўся сёньня раніцай на пастарунку блізу ваеннай акадэміі. Загінулі адзінацаць жаўнераў.

Пяць баевікоў, узброеныя супрацьтанкавымі гранатамётамі і аўтаматычнай зброяй, напалі на ваенны пастарунак блізу ВНУ, якое моцна ахоўваецца. Паводле аўганскага Міністэрства абароны ў тэракце загінулі адзінацаць жаўнераў. Двое тэрарыстаў узарваліся, двое загінулі ў выніку перастрэлкі, аднаго схапілі.

У Міністэрстве абароны адзначаюць, што атака была скіраваная ў вайскоўцаў, якія абараняюць акадэмію, а не ў саму вайсковую ВНУ.

Цягам апошніх дзевяці дзён гэта быў трэці тэракт у горадзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт