Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік ФСБ можа мець значна большую маёмасьць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2018 11:48
Гаворка пра шыкарную вілу ў адным з найдаражэйшых раёнаў Санкт-Пецярбурга.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Расейскім журналістам удалося атрымаць інфармацыю, што кіраўнік ФСБ можа мець значна большы маёнтак, чым гэта пазначана ў падатковай дэклярацыі. Гаворка пра шыкарную вілу ў адным з найдаражэйшых раёнаў Санкт-Пецярбурга. Яе рынкавая цана можа сягаць больш за 5 мільёнаў даляраў.
Расейскі партал Russiangate сьцьвярджае, што нерухомасьць належыць Аляксандру Бортнікаву, з 2008 году кіраўніку ФСБ. Цікава, што ўладальнікам суседняй вілы зьяўляецца яго намесьнік Сяргей Смірноў.
Бортнікаў і Смірноў не ўнесьлі свае вілы ў леташнія падатковыя дэклярацыі. У дэклярацыі значыцца, што ў мінулым годзе кіраўнік ФСБ зарабіў 188 тысяч даляраў.
Калі справа выйшла на яў, у Дзяржрэестры хутка зьнікла інфармацыі пра ўладальнікаў шыкарных віл. У гэтай рубрыцы замест прозьвішчаў Бортнікаў і Смірноў пазначана «зьвесткі адсутнічаюць».

Rzeczpospolita: Расейскім журналістам удалося атрымаць інфармацыю, што кіраўнік ФСБ можа мець значна большую маёмасьць, чым гэта пазначана ў падатковай дэклярацыі. Гаворка пра шыкарную вілу ў адным з найдаражэйшых раёнаў Санкт-Пецярбурга. Яе рынкавая цана можа сягаць больш за 5 мільёнаў даляраў.

Расейскі партал Russiangate сьцьвярджае, што нерухомасьць належыць Аляксандру Бортнікаву, з 2008 году кіраўніку ФСБ. Цікава, што ўладальнікам суседняй вілы зьяўляецца яго намесьнік Сяргей Сьмірноў.

Бортнікаў і Сьмірноў не ўнесьлі свае вілы ў леташнія падатковыя дэклярацыі. У дэклярацыі значыцца, што ў мінулым годзе кіраўнік ФСБ зарабіў 188 тысяч даляраў.

Калі пра справу стала вядома, у Дзяржрэгістры хутка зьнікла інфармацыі пра ўладальнікаў шыкарных віл. У гэтай рубрыцы замест прозьвішчаў Бортнікава й Сьмірнова пазначана «зьвесткі адсутнічаюць».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт