Logo Polskiego Radia
Print

Euronews паказаў прапагандысцкі сюжэт з Крыма без згадкі аб анэксіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 13:15
Матэрыялам Euronews абурыўся кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус, назваўшы сюжэт «прамываньнем мазгоў».
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Euronews паказаў прапагандысцкі сюжэт з Крыма без згадкі аб анэксіі
Тэлеканал Euronews зьняў сюжэт пра ваенныя вучэньні для дзяцей з Крыма, «забыўшыся» згадаць аб незаконнай анэксію паўвострава. Англамоўны матэрыял разьмешчаны на сайце тэлеканала 23 студзеня, паведамляе «Эўрапейская праўда».
У сюжэце гаворыцца аб навучаньні для школьнікаў Крыма да 12 гадоў, які арганізаваў шэсьцьдзесят восьмы інжынэрны полк расейскай арміі. Амаль сотню дзяцей вучаць усталёўваць і абясшкоджваць наземныя міны. Распавядаюць пра самаробныя выбуховыя прылады, паясы сьмяротнікаў і замаскіраваныя бомбы.
Падпалкоўнік арміі РФ Яўген Мусіенка тлумачыць, што мэта ўрока – ня толькі адукацыйная. Школьнікаў заахвочваюць у будучыні ўступаць у інжынэрныя войскі. У сюжэце прыводзяцца камэнтары школьнікаў з Эўпаторыі, якія станоўча адклікаюцца аб навучаньні.
У канцы сюжэту журналісты Euronews далі слова мясцовай жыхарцы, якая падкрэсьлівае неабходнасьць такіх заняткаў, таму што «дзеці павінны ведаць, як абараніць сябе». »Мы павінны выхоўваць дзяцей патрыётамі«, – кажа яна.
Матэрыялам Euronews абурыўся кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус, назваўшы сюжэт »прамываньнем мазгоў«. »Ні слова аб незаконнай анэксію Крыму«, – напісаў дыплямат у сваім Twitter.
Euronews – эўрапейскі кругласутачны інфармацыйны тэлеканал. У лютым 2015 эгіпецкі мільярдэр Нагіб Савірыс набыў кантрольны пакет акцый – 53% у Euronews, пасьля візыту Ўладзіміра Пуціна, які пасьля выклікаў шэраг пытаньняў аб будучай рэдакцыйнай пазыцыі і незалежнасьці Euronews.

Тэлеканал Euronews зьняў сюжэт пра ваенныя вучэньні для дзяцей з Крыма, «забыўшыся» згадаць аб незаконнай анэксію паўвострава. Англамоўны матэрыял разьмешчаны на сайце тэлеканала 23 студзеня, паведамляе «Эўрапейская праўда».

У сюжэце гаворыцца аб навучаньні для школьнікаў Крыма да 12 гадоў, які арганізаваў шэсьцьдзесят восьмы інжынэрны полк расейскай арміі. Амаль сотню дзяцей вучаць усталёўваць і абясшкоджваць наземныя міны. Распавядаюць пра самаробныя выбуховыя прылады, паясы сьмяротнікаў і замаскіраваныя бомбы.

Падпалкоўнік арміі РФ Яўген Мусіенка тлумачыць, што мэта ўрока – ня толькі адукацыйная. Школьнікаў заахвочваюць у будучыні ўступаць у інжынэрныя войскі. У сюжэце прыводзяцца камэнтары школьнікаў з Эўпаторыі, якія станоўча адклікаюцца аб навучаньні.

У канцы сюжэту журналісты Euronews далі слова мясцовай жыхарцы, якая падкрэсьлівае неабходнасьць такіх заняткаў, таму што «дзеці павінны ведаць, як абараніць сябе». «Мы павінны выхоўваць дзяцей патрыётамі», – кажа яна.

Матэрыялам Euronews абурыўся кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус, назваўшы сюжэт «прамываньнем мазгоў». «Ні слова аб незаконнай анэксію Крыму», – напісаў дыплямат у сваім Twitter.

Euronews – эўрапейскі кругласутачны інфармацыйны тэлеканал. У лютым 2015 эгіпецкі мільярдэр Нагіб Савірыс набыў кантрольны пакет акцый – 53% у Euronews, пасьля візыту Ўладзіміра Пуціна, які пасьля выклікаў шэраг пытаньняў аб будучай рэдакцыйнай пазыцыі і незалежнасьці Euronews.

pravda.com.ua/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт