Беларуская царква ў Лёндане намінаваная на сусьветны конкурс «Будынак года»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.01.2018 15:06
Яе ўзьвялі ў памяць пра людзей, якія загінулі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская мэмарыяльная капліца ў Лёндане. Фота: Joakim BorenJoakim Boren
Беларуская царква ў Лёндане намінаваная на сусьветны конкурс «Будынак года»
Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Лёндане ўдзельнічае ў міжнародным конкурсе «Будынак года». Яго праводзіць архітэктурны сайт ArchDaily.com.
У конкурсе ўдзельнічаюць 3,5 тысячы архітэктурных збудаваньняў з усяго сьвету.
Беларускую грэка-каталіцкую царкву ў Лёндане адкрылі ў сьнежні 2016 года. Яе ўзьвялі ў памяць пра людзей, якія загінулі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Архітэктар – Са Цзывай (Tszwai So). Ён нарадзіўся ў Кітаі, вучыўся ў Вялікабрытаніі. Зацікавіўшыся Беларусьсю, Са Цзывай перайшоў ва ўніяцтва.
Цяпер – этап вылучэньня намінантаў. Для таго, каб беларуская царква ў Лёндане дайшла да этапу галасаваньня, трэба зарэгістравацца на сайце і прапанаваць гэтую кандыдатуру. Прагаласаваць за лепшае будынак можна будзе з 1 па 7 лютага.
Лёнданская царква сьвятога Кірылы Тураўскага ўжо заваёўвала ўзнагароды ў прэстыжных архітэктурных конкурсах. Будынак атрымаў прыз глядацкіх сымпатый у конкурсе New London Architecture ў 2017 годзе.
Прагаласаваць за будынак беларускай царквы можна тут.

tut.by/ав