Беларусь даставіла гуманітарную дапамогу ў Віетнам (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.01.2018 10:53
Гуманітарная дапамога адрасаваная насельніцтву рэгіёна, пацярпелага ад тайфунаў і паводак.
Беларусь даставіла гуманітарную дапамогу ў Віетнам. Як паведамляе прэс-служба МЗС са спасылкай на амбасаду Беларусі ў гэтай краіне, 21 студзеня ў аэрапорт Камрань правінцыі Кхан Хоа прыбыў самалёт з грузам агульнай вагой 42 тоны.
Гуманітарная дапамога адрасаваная насельніцтву рэгіёна, пацярпелага ад тайфунаў і паводак. У склад грузу ўвайшлі тавары беларускіх вытворцаў першай неабходнасьці: прадукты харчаваньня (дзіцячыя сухія сумесі, крупы, мясныя кансэрвы), палаткі, коўдры, дызэльныя электрастанцыі, ложкі-раскладанкі ды іншае.
эўрарадыё/вс
фота: пасольства Беларусі ў Віетнаме
Беларусь даставіла гуманітарную дапамогу ў Віетнам. Як паведамляе прэс-служба МЗС са спасылкай на амбасаду Беларусі ў гэтай краіне, 21 студзеня ў аэрапорт Камрань правінцыі Кхан Хоа прыбыў самалёт з грузам агульнай вагой 42 тоны.
Гуманітарная дапамога адрасаваная насельніцтву рэгіёна, пацярпелага ад тайфунаў і паводак.
У склад грузу ўвайшлі тавары беларускіх вытворцаў першай неабходнасьці: прадукты харчаваньня (дзіцячыя сухія сумесі, крупы, мясныя кансэрвы), палаткі, коўдры, дызэльныя электрастанцыі, ложкі-раскладанкі ды іншае.
эўрарадыё/вс
фота: пасольства Беларусі ў Віетнаме