Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі ўсё больш людзей карыстаецца бясплатнай ежай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.01.2018 15:12
У мінулым годзе бясплатнае харчаваньне атрымалі больш за 157 тысяч чалавек.
bankizywnosci.pl

Гэта на 14 тысяч больш, чым два гады таму і гэта чарговы год, калі павялічаецца колькасьць карыстальнікаў бясплатнай ежай.

За падтрымкай найчасьцей зьвяртаюцца маці- і бацькі-адзіночкі, беспрацоўныя і імігрантаў. Рост рахункаў за электраэнэргію і рост аплат за жыльлё змушае людзей з нізкімі даходамі зьвяртацца за дапамогай.

У Бэльгіі працуюць 9 харчовых банкаў , якія супрацоўнічаюць з больш чым шасьцюстамі дабрачыннымі арганізацыямі. Прадукты ім перадаюць супэрмаркеты і вытворцы.

Зараз Бэльгійская фэдэрацыя харчовых банкаў таксама патрабуе фінансавай падтрымкі. Усё большая колькасьць людзей, якія карыстаюцца дапамогай азначае, што будуць патрэбныя новыя халадзільнікі, маразільнікі і склады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт