Польшча – у лідарах па выкарыстаньні эўрапейскіх грашовых сродкаў
Польшча знаходзіцца ў сьпісе лідараў па эфэктыўнасьці выкарыстаньня сродкаў з эўрапейскага бюджэту й выкананьні сваіх абавязацельстваў перад Эўразьвязам. Пра гэта паведаміў член Эўрапейскай падліковай палаты Януш Вайцяхоўскі, які прадставіў вынікі праверкі гэтай інстанцыі ў Польшчы ў 2017 годзе.
Паводле яго слоў, рэвізоры Палаты правялі ў краіне агулам 300 дзён, паколькі Польшча зьяўляецца адным з самых галоўных бэнэфіцыяраў ЭЗ.
Эўрапейская падліковая палата праверыла, у прыватнасьці, разьмеркаваньне сродкаў у галіне палітыкі адзінства, мытную службу й сельскагаспадарчую палітыку. Паводле словаў Януша Вайцяхоўскага, высновы палаты сьведчыць аб наладжаным супрацоўніцтве паміж Польшчай і Эўрапейскай камісіяй у названых сфэрах.
«Ні адна з праверак Эўрапейскай падліковай палаты ня выявіла выпадкаў істотных злоўжываньняў, неадпаведнасьцяў або растраты сродкаў ЭЗ. Можна сказаць, што ў мінулым годзе Польшча сябе добра паказала», – адзначыў Януш Вайцяхоўскі.
Сёлета Эўрапейская падліковая палата мае намер, у прыватнасьці, правесьці праверку аховы чысьціні паветра й бясьпекі прадуктаў харчаваньня.
Польшча знаходзіцца ў сьпісе лідараў па эфэктыўнасьці выкарыстаньня сродкаў з эўрапейскага бюджэту й выкананьні сваіх абавязацельстваў перад Эўразьвязам.
Пра гэта паведаміў член Эўрапейскай падліковай палаты Януш Вайцяхоўскі, які прадставіў вынікі праверкі гэтай інстанцыі ў Польшчы ў 2017 годзе.
Паводле яго слоў, рэвізоры Палаты правялі ў краіне агулам 300 дзён, паколькі Польшча зьяўляецца адным з самых галоўных атрымальнікаў сродкаў з ЭЗ.

вс