Logo Polskiego Radia
Print

«Фрыдэрыке» пакінуў без электрычнасьці каля 100 тыс. жыхароў у Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.01.2018 11:30
Вецер пераварочваў грузавыя аўтамабілі, стацыянарныя аб'екты ды зрываў дахі будынкаў.
Нямецкія салдаты змагаюцца зь сілай ветру, Дрэздэн, 18 студзеняНямецкія салдаты змагаюцца зь сілай ветру, Дрэздэн, 18 студзеняPAP/EPA/FILIP SINGER

Штармавы цыклён «Фрыдэрыке» пакінуў без электразабесьпячэньня каля 100 тыс. жыхароў у Нямеччыне. Пастаўкі электрычнасьці перарваліся перш за ўсё з-за падзеньня дрэў на лініі электраперадач. Стыхіі таксама закранула Галяндыю й іншыя рэгіёны Эўропы, дзе вецер пераварочваў грузавыя аўтамабілі, стацыянарныя аб'екты зы зрываў дахі будынкаў. Ёсьць таксама сьмяротныя ахвяры цыклёну – людзі гінулі перш за ўсё ў выніку траўмаў, атрыманых з-за падзеньня дрэў ды элемэнтаў інфраструктуры. Так, у нямецкім горадзе Эмэрых-ам-Райн загінуў 59-гадовы мужчына, прыціснуты ўпаўшым дрэвам.
З-за цыклёну ў Нямеччыне й Галяндыі быў прыпынена рух цягнікоў, адмененыя дзясяткі авіярэйсаў.
У зоне дзеяньня шторму хуткасьць ветру дасяганала 200 км/г.

Штармавы цыклён «Фрыдэрыке» пакінуў без электразабесьпячэньня каля 100 тыс. жыхароў у Нямеччыне. Пастаўкі электрычнасьці перарваліся перш за ўсё з-за падзеньня дрэў на лініі электраперадач.

Стыхіі таксама закранула Галяндыю й іншыя рэгіёны Эўропы, дзе вецер пераварочваў грузавыя аўтамабілі, стацыянарныя аб'екты ды зрываў дахі будынкаў.

Ёсьць таксама сьмяротныя ахвяры цыклёну – людзі гінулі перш за ўсё ў выніку траўмаў, атрыманых з-за падзеньня дрэў ды элемэнтаў інфраструктуры. Так, у нямецкім горадзе Эмэрых-ам-Райн загінуў 59-гадовы мужчына, прыціснуты ўпаўшым дрэвам.

З-за цыклёну ў Нямеччыне й Галяндыі быў прыпынена рух цягнікоў, адмененыя дзясяткі авіярэйсаў.

У зоне дзеяньня шторму хуткасьць ветру дасяганала 200 км/г.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт