Бойка на нажах у пермскай школе: паранена настаўніца й 14 дзяцей
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.01.2018 10:34
Бойку ўчынілі двое 16-гадовых падлеткаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Пятнаццаць чалавек атрымалі нажавыя раненьні падчас бойкі ў школе ў расейскай Пермі – паведамляе іннфармагенцтва ТАСС. Дванаццаць зь іх былі шпіталізаваныя. Каб выратаваць жыцьцё настаўніцы й двум падлеткам, спатрэбіліся апэрацыі.
У панядзелак у Пермі ў школе №127 двое непаўналетніх з нажамі напалі на школьнікаў. Як распавяла ўпаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі па правах дзіцяці Ганна Кузьняцова, навучэнцы 4 кляса «абаранялі настаўніцу, якая спрабавала спыніць 16-гадовых хлопцаў, якія біліся на нажах». Заняткі прыпынілі, усіх вучняў і пэдагогаў эвакуявалі. Прынамсі адзін з нападнікаў быў затрыманы. У іншых школах горада ўзмацнілі меры бясьпекі.
PAP/ап