На Гаваях уключылася сыстэма папярэджаньня аб ракетным удары
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
14.01.2018 12:42
Невядома, што стала прычынай памылковай трывогі – памылка людзей, аварыя кампутара ці атака хакераў.
"Небясьпека ракетнага ўдару па Гаваях. Тэрмінова знайдзіце сховішча. Гэта не вучэньні" - смс-паведемленьне, высланае жыхарам Гаваяў. PAP/EPA
Некалькі нэрвовых гадзінаў перажылі жыхары Гаваяў і турысты, якія прыехалі туды адпачываць. На выспах памылкова была прыведзена ў дзеяньне супрацьпаветраная трывога. Прычыны інцыдэнту пакуль застаюцца невядомымі.
Жыхары й госьці Гаваяў атрымалі смс-кі з папярэджаньнем аб ракетным удары. У пасланьні падкрэсьлівалася, што гэта сапраўдная трывога, а не вучэньні. Паведамленьне выклікала паніку. Неўзабаве ўлады адмянілі сыгнал і выбачыліся за памылку.
«Няважна, ці гэта была звычайная памылка людзей, аварыя кампутара ці атака хакераў. Такія сытуацыі не павінныя паўтарацца», – заявіў журналістам сэнатар з Гаваяў Браян Шац (Brian Schatz). Пра інцыдэнт паведамілі прэзыдэнту Дональду Трампу, які знаходзіўся на Фларыдзе.
Гаваі, а таксама выспа Гуам – гэта тэрыторыі ЗША, якія знаходзяцца найбліжэй да Паўночнай Карэі, што робіць іх самымі лёгкімі цэлямі для магчымай ракетнай атакі. Сыстэма папярэджаньня аб ракетным удары была рэактываваная на Гаваях у мінулым годзе. Раней яна дзейнічала ў часы Халоднай вайны.
IAR/ап