Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне адбудуцца ў красавіку 
Пакуль u апытаньнях грамадзкай думкі па-ранейшаму лідзіруе партыя прэм’ера Віктара Орбана.
Прэзыдэнт Вuгоршчыны вызначыў тэрмін парлямэнцкіх выбараў у краіне на 8 красавіка 2018 году.
У заяве Канцылярыі прэзыдэнта паведамляецца, што такім чынам Янаш Адэр намерваецца адзначыць першыя свабодныя выбары ў Вугоршчыне, якія адбыліся менавіта 8 красавіка 1990 году.
Адначасова вугорскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што дэмакратычныя перамены 1990-х гадоў дазволілі стварыць свабодную й незалежную Вугоршчыну, заснаваную на эўрапейскіх канстытуцыйных традыцыях.
У Вугоршчыне з 1990 году вызначэньне тэрміну парлямэнцкіх выбараў зьяўляецца канстытуцыйным правам і абавязкам прэзыдэнта. 
Паводле праведзеных у сьнежні апытаньняў, па-ранейшаму лідзіруе партыя прэм’ера Віктара Орбана. Падтрымка для ўрадавай кааліцыі Фідэс-Xгрысьціянска-дэмакратычная народная партыя складае каля 50%. 
Найбуйнейшая апазыцыйная wльтраправая партыя „Ёбік” можа разьлічваць на каля 15% галасоў выбаршчыкаў. У сваю чаргу Вугорская сацыялістычная партыя й Дэмакратычная кааліцыя й партыя зялёных „Палітыка можа быць іншая” могуць атрымаць 8-9% галасоў выбаршчыкаў. 
аз
 Прэзыдэнт Вугоршчыны вызначыў тэрмін парлямэнцкіх выбараў у краіне на 8 красавіка 2018 году.
У заяве Канцылярыі прэзыдэнта паведамляецца, што такім чынам Янаш Адэр намерваецца адзначыць першыя свабодныя выбары ў Вугоршчыне, якія адбыліся менавіта 8 красавіка 1990 году.
Адначасова вугорскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што дэмакратычныя перамены 1990-х гадоў дазволілі стварыць свабодную й незалежную Вугоршчыну, заснаваную на эўрапейскіх канстытуцыйных традыцыях.
У Вугоршчыне з 1990 году вызначэньне тэрміну парлямэнцкіх выбараў зьяўляецца канстытуцыйным правам і абавязкам прэзыдэнта. 
Паводле праведзеных у сьнежні апытаньняў, па-ранейшаму лідзіруе партыя прэм’ера Віктара Орбана. Падтрымка для ўрадавай кааліцыі Фідэс-Xрысьціянска-дэмакратычная народная партыя складае каля 50%. 
Найбуйнейшая апазыцыйная ўльтраправая партыя „Ёбік” можа разьлічваць на каля 15% галасоў выбаршчыкаў. У сваю чаргу Вугорская сацыялістычная партыя й Дэмакратычная кааліцыя й партыя зялёных „Палітыка можа быць іншая” могуць атрымаць 8-9% галасоў выбаршчыкаў. 
аз