У Малдове забаранілі трансьляцыю расейскіх навінаў
Канстытуцыйны суд згадзіўся, каб закон па гэтай справе падпісаў не прэзыдэнт, а сьпікер парлямэнта.
Сьпікер парлямэнта Малдовы Андрыян Канду падпісаў закон, накіраваны на барацьбу з расейскай прапагандай. Дакумэнт, у прыватнасьці, забараняе малдаўскім тэле- і радыёвяшчальнікам трансьляваць праграмы расейскай вытворчасьці. Пра гэта 10 студзеня паведаміла прэс-служба парлямэнта Малдовы.
Згодна з законам, у Малдове можна трансьляваць толькі праграмы, вырабленыя ў краінах ЭЗ, ЗША, Канадзе, а таксама ў краінах, якія ратыфікавалі Канвэнцыю аб трансгранічным тэлебачаньні.
Расея гэтую канвэнцыю не ратыфікавала. Зьмены ў Кодэкс аб тэлебачаньні й радыё, якія забараняюць расейскія навіны, парлямэнт Малдовы прыняў у другім чытаньні 7 студзеня гэтага году.
Раней прэзыдэнт Малдовы Ігар Додон двойчы адмаўляўся падпісваць закон аб забароне расейскіх навін на тэлебачаньні й радыё. Улічваючы гэта малдаўскі Канстытуцыйны суд выказаў згоду, каб закон падпісаў сьпікер парлямэнта Андрыян Канду ці прэм'ер-міністр Павел Філіп.
Ігар Додон - прэзыдэнт Малдовы са сьнежня 2016 году, вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі. У прыватнасьці, ён заяўляў пра тое, што прызнае Крым расейскай тэрыторыяй.
hromadskeradio.org/аз
Сьпікер парлямэнта Малдовы Андрыян Канду падпісаў закон, накіраваны на барацьбу з расейскай прапагандай. Дакумэнт, у прыватнасьці, забараняе малдаўскім тэле- і радыёвяшчальнікам трансьляваць праграмы, падрыхтаваныя ў Расеі. Пра гэта 10 студзеня паведаміла прэс-служба парлямэнта Малдовы.
Згодна з законам, у Малдове можна трансьляваць толькі праграмы, зробленыя ў краінах ЭЗ, ЗША, Канадзе, а таксама ў краінах, якія ратыфікавалі Канвэнцыю аб трансгранічным тэлебачаньні.
Расея гэтую канвэнцыю не ратыфікавала. Зьмены ў Кодэкс аб тэлебачаньні й радыё, якія забараняюць расейскія навіны, парлямэнт Малдовы прыняў у другім чытаньні 7 студзеня гэтага году.
Раней прэзыдэнт Малдовы Ігар Дaдон двойчы адмаўляўся падпісваць закон аб забароне расейскіх навін на тэлебачаньні й радыё. Улічваючы гэта малдаўскі Канстытуцыйны суд выказаў згоду, каб закон падпісаў сьпікер парлямэнта Андрыян Канду ці прэм'ер-міністар Павел Філіп.
Ігар Дaдон - прэзыдэнт Малдовы са сьнежня 2016 году, вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі. У прыватнасьці, ён заяўляў пра тое, што прызнае Крым расейскай тэрыторыяй.
hromadskeradio.org/аз