Logo Polskiego Radia
Print

Апытаньне: Пуцін большы вораг Расеі, чым Навальны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.01.2018 17:07
Галоўным ворагам Расеі грамадзяне гэтай краіны лічаць ЗША.
МасквaМасквapixabay.com/Public Domain CC0

Апытаньне: Пуцін большы вораг Расеі, чым Навальны
Галоўным ворагам Расеі грамадзяне гэтай краіны лічаць ЗША.
Асноўным ворагам сваёй краіны расейцы лічаць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Пра Польшчу падобным чынам думае 8% грамадзян Расейскай Фэдэрацыі. Апытаньне на гэткую тэму правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.
Нэгатыўнае меркаваньне аб Злучаных Штатах Амэрыкі выказалі 68% рэспандэнтаў. На другім месцы апынулася Ўкраіна (29%), а на трэцім Эўразьвяз (14% рэспандэнтаў).
10% апытаных ворагамі лічаць грамадзян былых савецкіх рэспублік, а 8% - палякаў. У сваю чаргу на NATO, Вялікабрытанію й Нямеччыну паказалі 6% апытаных расейцаў.
У сваю чаргу масквічы, якіх апыталі журналісты грамадзкага Польскага радыё заяўляюць, што яны сябруюць са шматлікімі палякамі, выдатна ацэньваюць польскія эканамічныя дасягненьні, але яны маюць прэтэнзіі за тое, што палякі часта крытыкуюць Расею.
Тым часам паводле Аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады, 5% расейцаў успрымаюць у якасьці ворагаў дзяржаўных чыноўнікаў і палітыкаў. 4% паказваюць на прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Лідара апазыцыі Аляксея Навальнага ворагам Расеі лічаць толькі 2% рэспандэнтаў.
У агульнай складанасьці 66% рэспандэнтаў сьцьвярджаюць, што ў Расеі ёсьць ворагі, а 21% лічаць, што няма.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт