Усё больш туркаў жадаюць далучыцца да ЭЗ
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
09.01.2018 17:17
Нягледзячы на значнае пагаршэньне стасункаў паміж уладамі Турцыі і Брусэлем, колькасьць прыхільнікаў эўраінтэграцыі за 2 гады вырасла.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Ажно 78,9% жыхароў Турцыі жадаюць, каб іх краіна далучылася да Эўрапейскага зьвязу. Падтрымка эўраінтэграцыі за апошнія 2 гады вырасла на 17%. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзеныя турэцкім Фондам разьвіцьця эканомікі (IKV).
Нягледзячы на значнае пагаршэньне адносінаў паміж уладамі Турцыі і Эўрапейскім зьвязам, усё больш туркаў жадаюць, каб іх краіна стала часткай Аб’яднанай Эўропы. Пры гэтым яны ня вераць, што такое далучэньне можа адбыцца ў хуткім часе.
Галоўнымі прычынамі, па якіх грамадзяне Турцыі жадаюць далучыцца да Эўрапейскага зьвязу, зьяўляюцца спадзяваньні на эканамічны рост, укараненьне дэмакратычных стандартаў і паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека.
PAP/ап