Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль: «Мы ў стане абараніць свае базы ў Сірыі»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.01.2018 16:30
За апошнія два тыдні тэрарысты двойчы атакавалі расейскія базы ў Тартусе і Хмэйміме.
wikimedia commons/Mil.ru /CC BY 4.0

Расея мае дастаткова сілаў, каб абараніць ад атакаў тэрарыстаў свае вайсковыя базы ў Сірыі – заявіў у аўторак прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў. На працягу апошніх двух тыдняў базы Хмэймім і Тартус некалькі разоў падвяргаліся абстрэлам.

«Той кантынгент і тая вайсковая інфраструктура, якая засталася ў пунктах дысьлякацыі Хмэймім і Тартус маюць дастаткова сродкаў, каб адбіваць эпізадычныя атакі тэрарыстаў», – паведаміў прэс-сакратар Крамля.

Уначы з 6 на 7 студзеня расейскія вайсковыя базы былі атакаваныя бесьпілётнымі самалётамі. А ў навагоднюю ноч аэрадром у мясцовасьці Хмэймім быў абстраляны зь мінамётаў, у выніку чаго былі забітыя двое вайскоўцаў і зьнішчаныя некалькі самалётаў.

Незадоўга да гэтага Ўладзімер Пуцін заяўляў, што «незаконныя ўзброеныя фармаваньні тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» поўнасьцю зьнішчаныя», і аб’явіў пра вывад часткі расейскага кантынгенту з Сірыі.

IAR / ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт