Logo Polskiego Radia
Print

Навальнаму застаўся яшчэ толькі Страсбург

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 12:07
Судзьдзі Вярхоўнага суда РФ не задаволілі скаргі Аляксея Навальнага.
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.By IlyaIsaev - Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Навальнаму застаўся яшчэ толькі Страсбург
Судзьдзі Вярхоўнага суда РФ не задаволілі скаргі Аляксея Навальнага.
Вярхоўны суд РФ адмовіў Аляксею Навальнаму ў праве прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта Расеі. Рашэньне суду другой інстанцыі зьяўляецца канчатковым і можна яго абскардзіць толькі ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбургу.
У сьнежні Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групе кандыдата Аляксея Навальнага. Члены камісіі заявілі, што паводле выбарчага заканадаўства, палітык, як асоба з судзімасьцю, ня мае права балятавацца на выбарах.
У сваю чаргу, паводле Навальнага, такое права ямы дае Канстытуцыя краіны. Па гэтай справе апазыцыйны палітык ужо некалькі месяцаў таму зьвяртаўся ў Канстытуцыйны суд, які аднак ягонай пазыцыі не падтрымаў.
Аналягічным чынам да скаргі Навальнага паставіліся судзьдзі Вярхоўнага суда.
Аляксей Навальны заявіў, што перадасьць скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу. Ён таксама заклікаў усіх кандыдатаў, акрамя Ўладзіміра Пуціна, байкатаваць выбары.
Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца 18 сакавіка.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт