Logo Polskiego Radia
Print

Трагедыя ля берагоў Кітая

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 10:35
Танкер сутыкнуўся з гандлёвым суднам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Thomasxx2xx/pixabay.com/CC0 Public Domain

Трагедыя ля берагоў Кітая
Танкер сутыкнуўся з гандлёвым суднам.
У выніку сутыкненьня танкера з гандлёвым суднам, што адбылося ля берагоў Кітая, на танкеры ўспыхнуў пажар. Больш за 30 членаў яго экіпажа лічацца прапаўшымі бязь вестак. У асноўным, гэта грамадзяне Ірана й два грамадзяне Банглядэша.
Паводле заявы кітайскага Міністэрства транспарту, экіпаж гандлёвага судна, які налічваў 21 чалавек, удалося выратаваны.
Танкер Sanchi плыў пад сьцягам Панамы. Судна, зь якім ён сутыкнуўся мае порт прыпіскі ў Ганконгу. Выратавальныя службы заўважылі ў рэгіёне катастрофы плямы нафты на паверхні мора. Сутыкненьне адбылося ў прыцемках менш чым у 300 км ад вусьця ракі Янцзы.
аз

У выніку сутыкненьня танкера з гандлёвым суднам, што адбылося ля берагоў Кітая, на танкеры ўспыхнуў пажар. Больш за 30 членаў яго экіпажа лічацца прапаўшымі бязь вестак. У асноўным, гэта грамадзяне Ірана й два грамадзяне Банглядэша.

Паводле заявы кітайскага Міністэрства транспарту, экіпаж гандлёвага судна, які налічваў 21 чалавек, удалося выратаваць.

Танкер Sanchi плыў пад сьцягам Панамы. Судна, зь якім ён сутыкнуўся мае порт прыпіскі ў Ганконгу. Выратавальныя службы заўважылі ў рэгіёне катастрофы плямы нафты на паверхні мора.

Сутыкненьне адбылося ў прыцемках менш чым у 300 км ад вусьця ракі Янцзы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт