Расея аспрэчыла страту сямі самалётаў у Сырыі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.01.2018 13:35
                    
                    У сваю чаргу паведамляецца, што ў выніку абстрэлу загінулі два жаўнеры. 
                
Расейскае Міністэрства абароны не пацьвердзіла інфармацыю аб зьнішчэньні 7 самалётаў. Напярэдадні газэта «Камерсант» паведаміла, што ў выніку абстрэлу расейскай авіябазы ў Сырыі расейская армія страціла чатыры бамбавікі, два зьнішчальнікі і адзін транспартны самалёт.
У афіцыйным паведамленьні расейскае міністэрства пацьвердзіла, што авіябаза ў Хмэймім у Сырыі была абстраляная з гранатамётаў. Аднак міністэрства аспрэчвае інфармацыю аб тым, што страціла сем самалётаў.
У сваю чаргу паведамляецца, што ў выніку абстрэлу загінулі два жаўнеры. У гэты ж самы дзень у Сырыі разьбіўся расейскі верталёт. У катастрофе загінулі два пілёты. Усе гэтыя падзеі здарыліся 31 сьнежня. Да гэтага часу інфармацыя ўтрымлівалася ў сакрэце.

ав