Logo Polskiego Radia
Print

2017 год быў вельмі карысным для найбагацейшых людзей у сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 16:47
Найбольшы рост капіталу, паводле агенцтва Bloomberg, зафіксавалі кітайскія мільярдэры.
istara/pixabay.com/CC0 Public Domain

2017 год быў вельмі карысным для найбагацейшых людзей у сьвеце
Найбольшы рост капіталу, паводле агенцтва Bloomberg, зафіксавалі кітайскія мільярдэры.
500 самых багатых людзей у сьвеце ў бягучым годзе ўзбагаціліся на адзін трыльён даляраў ЗША. Гэта ў чатыры разы больш, чым склаў рост іх капіталу ў 2016 годзе.
Bloomberg прадставіў гадавы індэкс капіталу самых багатых людзей у сьвеце. Рэзкае павелічэньне іх даходаў агенцтва тлумачыць рэкордамі на рынку інвэстыцыйных фондаў. Індэкс 500 амэрыканскіх кампаній у 2017 годзе павялічыўся на 20%.
Капітал найбагацейшага ў 2017 годзе чалавека ў сьвеце, заснавальніка інтэрнэт-кампаніі Amazon Джэфа Бэзаса павялічылася на 34 млрд даляраў ЗША складаючы амаль 100 млд.
Аднак найбольшы рост капіталу, паводле агенцтва Bloomberg, зафіксавалі кітайскія мільярдэры. 38 зь іх узбагаціліся ў 2017 годзе агулам на 177 млрд даляраў.
Паводле дадзеных часопіса Forbes, цяпер у сьвеце налічваецца больш за 2 тысячы мільярдэраў.
аз

500 самых багатых людзей у сьвеце ў бягучым годзе ўзбагаціліся на адзін трыльён даляраў ЗША. Гэта ў чатыры разы больш, чым склаў рост іх капіталу ў 2016 годзе.
Bloomberg прадставіў гадавы індэкс капіталу самых багатых людзей у сьвеце.

Рэзкае павелічэньне іх даходаў агенцтва тлумачыць рэкордамі на рынку інвэстыцыйных фондаў. Індэкс 500 амэрыканскіх кампаній у 2017 годзе павялічыўся на 20%.

Капітал найбагацейшага ў 2017 годзе чалавека ў сьвеце, заснавальніка інтэрнэт-кампаніі Amazon Джэфа Бэзаса павялічылася на 34 млрд даляраў ЗША складаючы амаль 100 млд.

Аднак найбольшы рост капіталу, паводле агенцтва Bloomberg, зафіксавалі кітайскія мільярдэры. 38 зь іх узбагаціліся ў 2017 годзе агулам на 177 млрд даляраў.

Паводле дадзеных часопіса Forbes, цяпер у сьвеце налічваецца больш за 2 тысячы мільярдэраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт