Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе Летува пачне выдаваць беларусам шэнгенскія візы без пасярэднікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2017 16:02
«Летувіскія й замежныя турапэратары будуць мець дастаткова часу, каб прыстасавацца да гэтых зьмяненьняў».
radyjo.net/Алена Вялічка

У 2018 годзе Летува пачне выдаваць беларусам шэнгенскія візы без пасярэднікаў
Зь ліпеня 2018 году шэнгенскія візы ў Беларусі будуць выдавацца без паслуг камэрцыйных пасярэднікаў – толькі ў дыпляматычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах, а таксама ў візавых цэнтрах, зь якімі супрацоўнічае візавая служба Летувы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Летувіскай Рэспублікі.
У зьнешнепалітычным ведамстве Летувы тлумачаць адмову летувіскай візавай службы ў Беларусі ад паслуг камэрцыйных пасярэднікаў тым, што гэта будзе садзейнічаць больш эфэктыўнаму й празрыстаму прыёму заяваў на шэнгенскія візы.
Новы парадак прыёму заяў пачне дзейнічаць 2 ліпеня 2018 году. «Летувіскія й замежныя турапэратары будуць мець дастаткова часу, каб прыстасавацца да гэтых зьмяненьняў», – заключылі ў летувіскім МЗС.

паводле тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт