У Расеі 20 млн чалавек жывуць за рысай беднасьці
У Расеі 20 млн чалавек жывуць за рысай беднасьці – вынікае з афіцыйных дадзеных. У сваю чаргу расейская апазыцыя сьцьвярджае, што колькасьць бедных грамадзян значна заніжаная, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё.
З ранейшых дасьледаваньняў, праведзеных Аналітычным цэнтрам Юрыя Левады і Ўсерасейскім цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі, вынікае, што працягваецца паглыбленьне сацыяльна-эканамічнага крызысу ў краіне.
Інфармацыю пра тое, што 20 млн расейцаў жывуць за рысай беднасьці, прадставіла на зьезьдзе кіруючай партыі «Адзіная Расея» старшыня Разьліковай палаты Тацьцяна Голікава.
Апытаньні, праведзеныя ў апошнія некалькі месяцаў, сьведчаць пра тое, што ўсё больш расейцаў маюць праблемы з аплатай камунальных паслуг і набыцьцём асноўных прадуктаў харчаваньня, пасьля чаго на пакупку адзеньня і лекаў ужо ня могуць сабе дазволіць.

вс