Logo Polskiego Radia
Print

Арабскія краіны крытыкуюць рашэньне Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2017 16:22
Трамп у сераду прыняў рашэньне перанесьці амбасаду ЗША з Тэль-Авіву ў Ерусалім.
Ізраільскі жаўнер затрымлівае пратэстуючага палестынцаІзраільскі жаўнер затрымлівае пратэстуючага палестынцаPAP/EPA/ABED AL HASHLAMOUN

Арабская Ліга крытыкуе Злучаныя Штаты Амэрыкі за прызнаньне Ерусаліму сталіцай Ізраіля. Міністры замежных спраў лігі сустрэліся на надзвычайным саміце ў сувязі з рашэньнем амэрыканскага прэзыдэнта. Дональд Трамп у сераду прыняў рашэньне перанесьці амбасаду ЗША з Тэль-Авіву ў Ерусалім.

Палестынцы былі абураныя такім крокам кіраўніка ЗША. З чацьвярга на Заходнім Беразе ракі Ярдан адбываюцца сутычкі пратэстуючых з ізраільскімі службамі правапарадку. На думку Арабскай Лігі, рашэньне Трампа – гэта небясьпечнае парушэньне міжнароднага права, якое можа выклікаць эскаляцыю насільля на Блізкім Усходзе.

Радыкальныя ісламскія арганізацыі – Хамас і Хэзбала – заклікалі да новай інтыфады. Учора прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас паведаміў, што ён не сустрэнецца з амэрыканскім віцэ-прэзыдэнтам Майкам Пэнсам пры нагодзе яго візыту на Блізкім Усходзе.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт