Пераможцы "Эўрабачаньня-2017" перасадзілі сэрца 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.12.2017 14:08
                    
                                 
                
                
                    Лекары спадзяюцца, што ён зможа весьці нармальнае жыцьцё.
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Партугальскі сьпявак Салвадор Сабрал, які перамог на «Эўрабачаньні-2017», перанёс апэрацыю па перасадцы сэрца.
Трансплянтацыю правялі ў бальніцы Санта-Крус у Лісабоне. Апэрацыя прайшла пасьпяхова. Сабрал знаходзіцца ў рэанімацыі. Лекары спадзяюцца, што пасьля рэабілітацыі ён зможа весьці нармальнае жыцьцё.
Апошнія тры месяцы сьпявак правёў у шпіталі ў чаканьні перасадкі сэрца.
Сабрал з дзяцінства пакутуе ад хваробы сэрца.
На «Эўрабачаньні» у Кіеве ён стаў пераможцам з джазавай балядай Amar pelos dois.
naviny.by/нг