Logo Polskiego Radia
Print

Украіна выканае рэкамэндацыі Вэнэцыянскай камісіі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.12.2017 17:02
Ідзецца пра выкладаньне на мове меншасьцяў у сярэдняй школе.
Foto: Pixabay/CC0

Украіна выканае рэкамэндацыі Вэнэцыянскай камісіі адносна выкладаньня моў меншасьцяў. Гарантыі выкананьня прадставіла Міністэрства адукацыі Ўкраіны.

Справа тычыцца новага закону пра выкладаньне ўкраінскай мовы ў школах нацыянальных меншасьцяў. Новы закон выклікаў крытыку з боку суседніх краін. Афіцыйны Кіеў папрасіў правесьці экспэртызу юрыдычны камітэт пры Радзе Эўропы.

Украінскае міністэрства адукацыі абʼявіла, што, паводле яго, Вэнэцыянская камісія не падтрымала абвінавачаньне, што новы закон аб адукацыі парушае законныя правы меншасьцяў. Разам з тым камісія рэкамэндавала Ўкраіне працягнуць канчатковы тэрмін рэалізацыі рэформы. Цяперашні тэрмін устаноўлены на 2020 год. Міністэрства адукацыі Ўкраіны паабяцала выканаць рэкамэндацыі і запэўніла, што разам з меншасьцямі будзе працаваць над улікам іх патрэбаў.

Новы закон аб адукацыі прадугледжвае, што навучаньне выключна на мовах меншасьцяў будзе магчыма толькі да чацьвёртага кляса пачатковай школы. У наступных клясах большасьць прадметаў будзе выкладацца на ўкраінскай мове.

Рэформа выклікала абурэньне ў асноўным у Румыніі і ў Вугоршчыне. Будапэшт абвясьціў, што будзе блякаваць збліжэньне Кіева з Эўрапейскім Зьвязам ды NATO. У сваю чаргу Польшча падпісала з Украінаq двухбаковае пагадненьне, якое гарантуе, што права польскай і ўкраінскай меншасьці на выкладаньне на роднай мове будзе гарантаванае.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт