Лідар Хамасу заклікаў палестынцаў да новага паўстаньня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.12.2017 16:29
«У сьвятле новых прыярытэтаў мірны працэс паміж палестынцамі й ізраільцянамі быў прынесены ў ахвяру».
Кіраўнік Палітбюро палестынскага руху Хамас Ісмаіл Ханіяyoutube.com/screen
Кіраўнік Палітбюро палестынскага руху Хамас Ісмаіл Ханія заклікаў у чацьвер да пачатку новай інтыфады (палестынскага паўстаньня).
«У сьвятле новых прыярытэтаў мірны працэс паміж палестынцамі й ізраільцянамі быў прынесены ў ахвяру, зьдзелкі стагодзьдзя ня будзе», – прыводзіць яго словы тэлеканал Al Jazeera.
Паводле словаў Ханіі, заява прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнаньні Ерусаліма сталіцай Ізраіля й пераносе туды амэрыканскай амбасады з Тэль-Авіва «паклала канец пагадненьням з Осла і назаўжды пахавала мірны працэс на Блізкім Усходзе».
«Гэтае рашэньне азначае пачатак новага палітычнага этапу», – адзначыў ён.
Нагадаем, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля й загадаў перанесьці туды пасольства Злучаных Штатаў з Тэль-Авіву. Сусьветныя палітыкі выказалі заклапочанасьць з нагоды рашэньня Трампа.
вс