У Вільні для пэнсіянэраў у кафэ – бясплатная кава й гарбата
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.12.2017 16:50
                    
                                 
                
                
                    Акцыю праводзяць улады Вільні для таго, каб пажылыя людзі часьцей праводзілі вольны час у цэнтры гораду.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         «Давайце сустрэнемся за кубачкам кавы» – прыкладна так можна перакласьці назву акцыі, якую праводзяць улады Вільні для таго, каб пажылыя людзі часьцей праводзілі вольны час у цэнтры гораду. Да 7 студзеня кавярні, гатэлі й рэстараны летувіскай сталіцы па нядзелях будуць частаваць пэнсіянэраў бясплатнай гарбатай і кавай, паведамляе зь летувіскай сталіцы карэспандэнт Польскага радыё.
Акцыя праходзіць ужо ў 17-ы раз. Яе пачаў праводзіць цяпер ужо былы мэр Вільні Артурас Зуокас. А ідэя прыйшла да палітыка, паводле яго слоў, калі ён быў у Францыі, у Парыжы, дзе ў нядзельны пасьляабедны час у цэнтры гораду ён бачыў вялікую колькасьць людзей пажылога ўзросту.
Сёлета ў віленскай акцыі бяруць удзел 82 аб'екты грамадзкага харчаваньня, якія маюць намер частаваць пэнсіянэраў гарачымі напоямі ня толькі па нядзелях, але і ў іншыя дні тыдня. Дастаткова прадʼявіць пэнсіённае пасьведчаньне.
Сьпіс кропак, якія далучыліся да акцыі, можна знайсьці на афіцыйным сайце Вільні.
вс