Logo Polskiego Radia
Print

Кампартыя Кітая намераная актыўней уплываць на сусьветную палітыку

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.12.2017 15:49
Пры гэтым Пэкін не ставіць за мэту экспарт сваёй мадэлі разьвіцьця.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Камуністычная партыя Кітая намераная больш актыўна ўдзельнічаць у вырашэньні глябальных праблемаў. Пра гэта заявіў Старшыня КНР і генэральны сакратар Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіньпін на кангрэсе з удзелам прадстаўнікоў 120 партыяў сьвету.

Пры гэтым генсек заявіў, што Кітай не намераны экспартаваць сваёй мадэлі разьвіцьця. Як паведамляе кітайскае дзяржаўнае інфармагенцтва «Сіньхуа», у сустрэчы ў Пэкіне ўдзельнічаюць прадстаўнікі кіруючых партыяў з самых уплывовых дзяржаў сьвету – напрыклад, дэлегаты ад Рэспубліканскай партыі ЗША й партыі «Адзіная Расея». У канфэрэнцыі прымае ўдзел таксама ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Міру Аун Сан Су Джы. Поўнага сьпісу ўдзельнікаў кітайскія ўлады, аднак, не публікуюць.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт