Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда: Польскія фірмы могуць канкураваць ва ўсім сьвеце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.11.2017 16:38
Польскі лідар завяршае афіцыйны візыт у Віентаме, падчас якога падпісаны шэраг пагадненьняў.
PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць, што польскія фірмы настолькі моцныя, што могуць канкураваць ва ўсім сьвеце.

Польскі лідар завяршае чатырохдзённы афіцыйны візыт у Віентаме.

У горадзе Хо Шы Мін прэзыдэнт адкрыў Замежнае гандлёвае бюро Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю. Установа павінна падтрымліваць польскія кампаніі ва ўстанаўленьні й пашырэньні кантактаў зь віетнамскімі прадпрыемствамі.

Анджэй Дуда нагадаў, што падчас знаходжаньня ў Віетнаме быў падпісаны шэраг пагадненьняў аб разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Варшавай і Ханоем.

Кіраўнік польскай дзяржавы падзякаваў фірмам Hydro-Vacuum i Adamed за працу на віетнамскім рынку. Першая кампанія ўжо прысутнічае ў Віетнаме працяглы час, у сваю чаргу другая – фармацэўтычная кампанія – купіла за 50 млн даляраў ЗША кантрольны пакет фірмы Dat Vi Phu – аднаго з буйных віетнамскіх вытворцаў лекаў.

Анджэя Дуду падчас візыту суправаджала група бізнэсмэнаў і прадпрымальнікаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт