Logo Polskiego Radia
Print

Памёр «бос босаў» сыцылійскай мафіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 12:33
Ён быў 26 разоў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня, у тым ліку за заказы на забойства судзьдзяў.
PAP/EPA/ANSA

Памёр «бос босаў» сыцылійскай мафіі
Ва ўзросьце 87 гадоў у італьянскім шпіталі памёр самы ўплывовы кіраўнік сыцылійскай мафіі Сальватор Тота Рыіна – паінфармавалі сёньня СМІ. Ён быў 26 разоў асуджаны да пасьмяротнага зьняволеньня, у тым ліку за заказы на забойства судзьдзяў.
Па прычыне цяжкой хваробы Рыіна апошнім часам знаходзіўся ў турэмным шпіталі ў Парме, куды трапіў пасьля амаль 20 гадоў ізаляцыі ва ўмовах строгага рэжыму, у якіх сядзяць самыя небясьпечныя чальцы мафіі.
У апошніх гадзінах яго жыцьця міністар юстыцыі падпісаў спэцыяльны дэкрэт, які дазволіў дзецям Рыіны быць побач з ім у шпіталі.
Сальватор Тота Рыіна нарадзіўся 16 лістапада 1930 году. Будучы 19-годкам ён быў прыгавораны на 12 гадоў турмы за забойства аднагодкі. З канца 50-х гадаў далучыўся да мафіі. У 1974 годзе ён стаў «босам босаў» у сваім родным горадзе, а пасьля з кожным разам атрымліваў усё большую ўладу ў мафіі.
Тота Рыіна шукалі 24 гады. Яго арыштавалі ў студзені 1993 году. Ён быў прыгавораны 26 разоў да пажыцьцёвага зьняволеньня за дзесяткі злачынстваў. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што ён кіраваў мафіяй нават з турмы.

Ва ўзросьце 87 гадоў у італьянскім шпіталі памёр самы ўплывовы кіраўнік сыцылійскай мафіі Сальватор Тота Рыіна – паінфармавалі сёньня СМІ. Ён быў 26 разоў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня, у тым ліку за заказы на забойства судзьдзяў.

Па прычыне цяжкой хваробы Рыіна апошнім часам знаходзіўся ў турэмным шпіталі ў Парме, куды трапіў пасьля амаль 20 гадоў ізаляцыі ва ўмовах строгага рэжыму, у якіх сядзяць самыя небясьпечныя чальцы мафіі.

У апошніх гадзінах яго жыцьця міністар юстыцыі падпісаў спэцыяльны дэкрэт, які дазволіў дзецям Рыіны быць побач з ім у шпіталі.

Сальватор Тота Рыіна нарадзіўся 16 лістапада 1930 году. Будучы 19-годкам ён быў прыгавораны на 12 гадоў турмы за забойства аднагодкі. З канца 50-х гадаў далучыўся да мафіі. У 1974 годзе ён стаў «босам босаў» у сваім родным горадзе, а пасьля з кожным разам атрымліваў усё большую ўладу ў мафіі.

Тота Рыіна шукалі 24 гады. Яго арыштавалі ў студзені 1993 году. Ён быў прыгавораны 26 разоў да пажыцьцёвага зьняволеньня за дзесяткі злачынстваў. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што ён кіраваў мафіяй нават з турмы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт